Сёння старшыня Лепельскага райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, спецыялісты сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый наведалі гаспадаркі раёна, дзе агледзелі пастаноўку сельскагаспадарчай тэхнікі на доўгатэрміновае захоўванне, а таксама падрыхтоўку рамонтна-абслуговых баз тэрыторый машынных двароў да восеньска-зімовага перыяду.

Прадстаўнікі ўлады і адказныя спецыялісты наведалі УП «Пражэктар-Агра», КУПСХП «Лепельскае», СПФ «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», ААТ «Чарэйшчына» і ААТ «Лепельаграсэрвіс».