З 18 па 19 лютага на тэрыторыі Лепельскага раёна праходзіў двухдзённы вучэбна-палявы збор курсантаў МНС. Больш за 100 чалавек, у тым ліку курсанты, выкладчыкі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС, а таксама ратавальнікі абласнога ўпраўлення МНС былі задзейнічаны ў правядзенні прафілактычнай работы на тэрыторыі рэгіёна. Галоўная мэта такой работы – растлумачыць насельніцтву правілы бяспекі жыццядзейнасці.

Жыхары Лепельшчыны сустракалі удзельнікаў рэйдавых мерапрыемстваў прыязна, паказвалі свае жыллё і расказвалі, як клапоцяцца пра сваю бяспеку. У домаўладаннях удзельнікі рэйдавых груп гаварылі пра звычайнае: як карыстацца электрапрыборамі, утрыманне ў пажарабяспечным стане печанага ацяплення, пра недапушчэнне курэнне ў жылых памяшканнях. Таксама ў сем'ях, дзе ёсць непаўналетнія дзеці, акцэнтавалі ўвагу на недапушчэнні пакідання іх без нагляду, нават на некалькі хвілін. Акрамя гэтага, адным, нямала важным фактарам у забеспячэнні пажарнай бяспекі домаўладання з'яўляецца наяўнасць і спраўнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Гэта маленькая прылада заўсёды апавясціць аб узніклым пажары. А асабліва гэта актуальна ў начны час, калі ўсе спяць.

У межах работы на тэрыторыі Лепельскага раёна было наведана больш за тысячу домаўладанняў грамадзян. Сярод якіх домаўладанні шматдзетных сем'яў і сем'яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, адзінокіх і самотна пражываючых грамадзян, інвалідаў, а таксама жыллё грамадзян, схільных да злоўжывання алкаголем.

Індывідуальная работа ў домаўладаннях грамадзян будзе працягнута і далей, а тым домаўладальнікам, якія ў межах пажарна-прафілактычных мерапрыемстваў атрымалі рэкамендацыі ад ратавальнікаў, варта неадкладна ліквідаваць наяўныя парушэнні правіл пажарнай бяспекі, каб не папоўніць статыстыку пажараў уласным прыкладам.