Штогод падчас канікул, і тым больш летніх, раённы камітэт грамадскага аб’яднання «БРСМ» арганізуе работу студатрадаў. На прадпрыемствах, плячом да пляча з дасведчанымі калегамі, падлеткі атрымліваюць не толькі магчымасць зарабіць свае ўласныя грошы, але і набіраюцца вопыту работы ў працоўных калектывах.

Штогод падчас канікул, і тым больш летніх, раённы камітэт грамадскага аб’яднання «БРСМ» арганізуе работу студатрадаў. На прадпрыемствах, плячом да пляча з дасведчанымі калегамі, падлеткі атрымліваюць не толькі магчымасць зарабіць свае ўласныя грошы, але і набіраюцца вопыту работы ў працоўных калектывах.

Студатрадаўскі рух працягвае крочыць па Лепельшчыне, прылучае рабят да працы і фарміруе дысцыпліну. Так, на базе ААТ “Лепельаграсэрвіс” працуе сэрвісны студэнцкі атрад “Рамонтнікі” імя Героя Савецкага Саюза В. Г. Мухіна.

5 спрытных рабят на працягу 2 тыдняў будуць дапамагаць работнікам сельгаспрадпрыемства ў рамонце тэхнікі, а таксама ў іншых работах.

Мусіць, многія цяпер падумалі: “Як падлеткі могуць ліквідаваць непаладкі ў абсталяванні?”. Могуць, калі яны навучэнцы дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Здавалася б, толькі-толькі скончылі першы курс, але многія з іх ужо разбіраюцца ў тэхніцы. І ў гэтым мы пераканаліся, наведаўшы тэрыторыю мехдвара сельгаспрадпрыемства.

Вось, напрыклад, Дзяніс Міснік і Андрэй Варошка праз пару гадоў выйдуць са сцен каледжа тэхнікамі-механікамі. Каб стаць добрымі спецыялістамі ў любой сферы, патрэбна практыка. У студатрадзе ім выпала цудоўная магчымасць адчуць сваю прафесію раней, чым іншым рабятам з групы.

Як сцвярджаюць будучыя аграрыі, ім тут падабаецца, усе супрацоўнікі прадпрыемства прыязныя, гатовыя ў любы момант дапамагчы і падказаць, а таксама даць слушны савет.

Дзяніс з дзяцінства марыў працаваць з вялікай тэхнікай, рамантаваць камбайны, трактары і іншыя магутныя машыны. Як і ў усіх нас, у яго былі захопленыя эмоцыі, калі назіраў хлапчуком за камбайнам на залатым ячменным полі. А некалькі гадоў таму хлопцу выпала магчымасць пабываць у кабіне з велізарным лабавым шклом, праз якое ўсё поле бачна, як на далоні. Мусіць, гэты выпадак і прадвызначыў выбар будучай прафесіі.

Акрамя гэтага, Дзяніс з вялікім задавальненнем дапамагае бацьку ў рамонце легкавога аўтамабіля і хутка засвойвае практычныя навыкі.

-- З чагопачалося працоўнае раніца ў хлопцаў? – пытаюся ў загадчыка майстэрні сельсгаспрадпрыемства Ігара Леанідавіча Буза.

-- Вядома ж, з інструктажу па тэхніцы бяспекі. Без гэтага ў нас ніяк нельга. На любым сельсгаспрадпрыемстве пытанням аховы працы надаецца асаблівая увага, якая павялічваецца ў разы, калі гаворка ідзе пра працоўную занятасць падлеткаў. А потым ужо вызначаем фронт працы на дзень.

-- І які ён на сёння?

-- Зняцце зменных элементаў з сеялкі. Потым трэба будзе дапамагчы разабраць дыскатар, культыватар і іншае абсталяванне. Ну і, калі спатрэбіцца, дапамогуць падбуртоўваць і сушыць збожжа, а таксама наводзіць парадак.

-- А не рана вы ўзяліся за рамонт сеялак? Цяпер жа яшчэ ідзе ўборачная кампанія.

-- Не рана. Не заўважыш, як праляціць час, і пачнецца пасяўная. Паток клопатаў толькі трохі сціхне зімой.

-- Як байцы зарэкамендавалі сябе?

-- З першых дзён паказалі сябе, можна сказаць, дысцыплінаванымі работнікамі. Выконваюць даручаныя заданні адказна.

Зараз гарачая пара ў сельсгаспрадпрыемствах, аграрыі знаходзяцца ў полі да позняга вечара. Дапамога байцоў студатрада як нельга дарэчы. Зразумела, што многае адразу не атрымліваецца, робяць не так хутка, як супрацоўнікі з шматгадовым стажам. Але ж кожны з нас калісьці быў на іх месцы, таму ставімся з разуменнем. Магчыма, праз пару гадоў хтосьці з гэтых хлопцаў стане членам нашага калектыву.

-- Хлопцы, ваш атрад носіць імя Валянціна Рыгоравіча Мухіна. А вы ведаеце, як яго лёс звязаны з Лепельшчынай і чаму ён атрымаў званне Героя Савецкага Саюза?

-- Вядома, ведаем, -- адказаў Дзяніс Міснік. -- Ён нарадзіўся ў горадзе Лепелі ў сям'і ваеннаслужачага. Так як бацька быў вайскоўцам, давялося часта мяняць гарады.

У 1944 годзе скончыў Адэскую спецшколу ВПС, якая знаходзілася ў эвакуацыі ў Таджыкістане. З ліпеня гэтага ж года – у арміі.

У 1949 годзе скончыў ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў, там жа некалькі гадоў быў лётчыкам-інструктарам. Доўгі час працаваў старэйшым лётчыкам-выпрабавальнікам ОКБ, пазней – начальнікам лётна-выпрабавальнага комплексу.

-- За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выпрабаванні новай авіяцыйнай тэхнікі палкоўніку Мухіну Валянціну Рыгоравічу ў 1966 годзе прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Золата Зорка», -- дапоўніў таварыша Андрэй Варошка.

***

Любая

Праца, нават нескладаная, выпрабоўвае на трываласць. Затое потым хлопцы будуць ганарыцца сабой, развіваць сваю самастойнасць і адказнасць далей. Каштоўнасць студатрадаў у тым, што падлеткі могуць адчуць многія прафесіі на справе, пабываць на розных вытворчасцях, пераканацца, што выбар іх жыццёвага шляху з'яўляецца правільным.

Жадаем, каб добрая практыка працоўнага выхавання падрастаючага пакалення і надалей актыўна ўкаранялася ў жыццё навучэнскай моладзі на Лепельшчыне!

Наталля Храпавіцкая.

"Лепельскі край"https://lepel-kraj.by/novosti/molodjozhnoe/v-lepelskom-rayone-rabotaet-silhoz-otryad-remontniki-02-08-2023