У Беларусі з 25 жніўня па 5 верасня пройдзе СКМ «Увага — дзеці!». Мэта мерапрыемства — папярэджанне ДТЗ з удзелам дзяцей.
У Беларусі з 25 жніўня па 5 верасня пройдзе СКМ «Увага — дзеці!». Мэта мерапрыемства — папярэджанне ДТЗ з удзелам дзяцей.
Кіроўцы падчас правядзення акцыі пры руху на транспартным сродку павінны ўключаць блізкае святло фар альбо хадавыя агні. За невыкананне названых патрабаванняў прадугледжаны штраф да 3-х базавых велічынь. Перавозка дзяцей без утрымлівальнага сродку цягне накладанне штрафу да 4-х БВ.
Паважаныя бацькі, перавозячы дзяцей, памятайце аб выкарыстанні аўтамабільных крэслаў і рамянёў бяспекі. Часцей нагадвайце ім пра небяспеку раптоўнага з'яўлення на праезнай частцы, правілы бяспечнага яе перасячэння, у тым ліку недапушчальнасць выкарыстання ў гэты момант мабільных тэлефонаў і навушнікаў. Растлумачце, як правільна паводзіць сябе на прыпынку і ў транспарце. Тлумачце дзеянне дарожных знакаў, звяртайце ўвагу на працу святлафораў. І, вядома ж, пацвярджайце свае словы асабістым прыкладам!