Пад пільную ўвагу суб'ектаў прафілактыкі на гэты раз трапілі тыя катэгорыі насельніцтва, якія па тых ці іншых прычынах патрабуюць да сябе пэўнай увагі.
Пад пільную ўвагу суб'ектаў прафілактыкі на гэты раз трапілі тыя катэгорыі насельніцтва, якія па тых ці іншых прычынах патрабуюць да сябе пэўнай увагі.
У ходзе рэйдаў работнікі МНС сумесна з суб'ектамі прафілактыкі звярталі ўвагу на ўмовы пражывання дзяцей, цікавіліся графікам працы бацькоў з мэтай выключэння магчымасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду. Пры комплексным абследаванні домаўладанняў асаблівая ўвага надавалася стану пячнога ацяплення, газавага і электраабсталявання, наяўнасці ў жылых пакоях і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.