Арганізатарамі турніру традыцыйна выступілі адміністрацыя школы і інтэлектуальны клуб «IQ2» на чале з нязменным кіраўніком Яўгеніяй Ерыцан, настаўніцай гісторыі і грамадазнаўства.
Арганізатарамі турніру традыцыйна выступілі адміністрацыя школы і інтэлектуальны клуб «IQ2» на чале з нязменным кіраўніком Яўгеніяй Ерыцан, настаўніцай гісторыі і грамадазнаўства.
Турнір адкрыла дырэктар школы Дзіяна Мысіна. Яна прывітала ўсіх прысутных, прадставіла каманды з Віцебска і Барысава, якія прымаюць удзел у нашым турніры ўпершыню, пажадала ўсім цікавай і насычанай гульні. Таксама Дзіяна Анатолеўна падзякавала спонсарам турніру -- філіялу «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» за прадастаўленыя салодкія прызы ўсім гульцам і трэнерам.
Змагацца за званне лепшага інтэлектуала вобласці сабраліся 18 каманд з Полацка, Віцебска, Наваполацка, Гарадка, Лепеля, а таксама г. Барысава. Вядучай турніру стала былы член школьнага інтэлектуальнага клуба Дзіяна Ерыцан. Рады, што ўдзел у арганізацыі такога дастаткова важнага мерапрыемства не толькі для клуба, але і для школы прынялі выпускнікі Бароўскай сярэдняй школы -- сапраўды годная пераемнасць пакаленняў.
Турнір атрымаўся вельмі насычаным. Былі праведзены тры гульні: "Медыяазбука", "Свая гульня" і «Што? Дзе? Калі?».
Мы удзячныя ўсім камандам і трэнерам, якія падтрымалі турнір. Асобную падзяку выказваем Сяргею Красоўскаму (трэнеру з Полацка), Анатолю Вайлокаву (трэнеру з Гарадка), Андрэю Кушніру, Юліяне Часнокавай (былому члену інтэлектуальнага клуба) за неацэнную дапамогу ў працы журы і падвядзенні вынікаў!
Вынікі аказаліся вельмі цікавымі.
У гульні «Медыяазбука»:
1 месца – «Лабірынт» (ДУА «Гімназія №1 г. Наваполацка»);
2 месца – «Аперацыя Ў» (ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі", УА "Полацкая дзяржаўная гімназія №1»);
2 месца – «Вожыкі – інтэлектуалы» (ДУА "Гімназія №1 г. Віцебска ім. Ж. І. Алфёрава"/ ДУДА "Віцебскі абласны Палац дзяцей і моладзі");
3 месца – «Саўдзельнікі» (ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Наваполацка»).
У гульні «Свая гульня»:
1 месца – «Лабірынт» (ДУА «Гімназія №1 г. Наваполацка»);
2 месца – «Аперацыя Ў» (ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі", УА "Полацкая дзяржаўная гімназія №1»);
3 месца – «Вожыкі – інтэлектуалы» (ДУА "Гімназія №1 г. Віцебска ім. Ж. І.