У перыяд з 15 мая па 1 чэрвеня ў Лепельскім раёне, а таксама ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах стартуе прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Дня абароны дзяцей.

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, адпачынку, вадаёме і інш.) у перыяд з 15 мая па 1 чэрвеня ў Лепельскім раёне, а таксама ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах стартуе прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Дня абароны дзяцей.

Акцыя пройдзе ў месцах з масавым знаходжаннем людзей, дзе бацькі адпачываюць разам з дзецьмі. Тут будуць арганізаваны «фотазоны», праца гульнявых пляцовак «Вучым правілы бяспекі разам», на якіх бацькі і дзеці змогуць прыняць удзел у конкурсах, віктарынах і гульнях.

Ва ўстановах аховы здароўя (кабінеты здаровага дзіцяці, жаночыя кансультацыі, школы мацярынства) ратавальнікі правядуць заняткі з маладымі мамамі.

Ва ўстановах адукацыі пройдуць бацькоўскія сходы з удзелам работнікаў МНС па тэме «Папярэджанне дзіцячага траўматызму – навучанне дзіцяці правілам бяспекі!».

Таксама прафілактычныя мерапрыемствы пройдуць і ў шматдзетных сем'ях, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, сем'ях САП.

Завершыцца акцыя 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, якая традыцыйна арганізуецца на плошчы Свабоды горада Лепеля. Тут плануецца правядзенне тэматычных конкурсаў, гульняў, канцэртных праграм і творчых нумароў, праца навучальных і гульнявых пляцовак, дэманстрацыя аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання.

Ратавальнікі запрашаюць усіх бацькоў паклапаціцца пра бяспеку сваіх дзяцей і прыняць удзел у акцыі! Сачыце за ходам правядзення мерапрыемстваў акцыі ў нашым рэгіёне на старонцы Віцебскага абласнога ўпраўлення інтэрнэт-сайта МНС Беларусі 112.by і ў афіцыйнай групе МНС Віцебскай вобласці «Вконтакте».