«Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні» — менавіта гэтая фармулёўка часцей за ўсё сустракаецца ў аператыўных зводках МНС. І гэтая праблема, нягледзячы на маштабную прафілактычную працу, якая праводзіцца ратавальнікамі, на жаль, па-ранейшаму злобадзённая.

З 8 па 18 лістапада на тэрыторыі Лепельскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!». З мэтай скарачэння колькасці пажараў і гібелі людзей на іх, работнікі МНС ахопяць розныя мэтавыя аўдыторыі. Першапачаткова, з 8 па 11 лістапада, увага прадстаўнікоў службы выратавання будзе накіравана на арганізацыю інфармацыйна-прапагандысцкіх мерапрыемстваў у пунктах прыёму другаснай сыравіны, на прамысловых прадпрыемствах, у інтэрнатах, месцах размяшчэння аўталавак.
З 14 па 18 лістапада мэтавай аўдыторыяй для правядзення прафілактычнага мерапрыемства стануць навучэнцы Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа.