«Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні» — менавіта гэтая фармулёўка часцей за ўсё сустракаецца ў аператыўных зводках МНС. І гэтая праблема, нягледзячы на маштабную прафілактычную працу, якая праводзіцца ратавальнікамі, на жаль, па-ранейшаму актуальная.
З 8 па 28 лістапада на тэрыторыі Лепельскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!». З мэтай скарачэння колькасці пажараў і гібелі людзей на іх, работнікі МНС ахопяць розныя мэтавыя аўдыторыі. Першапачаткова, з 8 па 17 лістапада, увага прадстаўнікоў службы выратавання будзе накіравана на арганізацыю інфармацыйна-прапагандысцкіх мерапрыемстваў у працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна. Акрамя гэтага, ратавальнікі правядуць працу па маршруце руху гандлёвых аўталавак, дзе ў месцах прыпынкаў перасоўных магазінаў разгорнуць інтэрактыўныя пляцоўкі для навучання жыхароў сельскай мясцовасці асноўным правілам бяспекі, зрабіўшы акцэнт на прычынах узнікнення надзвычайных сітуацый.
Мэтавай аўдыторыяй другога этапу акцыі, які пройдзе з 20 па 28 лістапада, стануць навучэнцы Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа, а таксама розныя катэгорыі насельніцтва ў месцах з масавым знаходжаннем людзей.
Ратавальнікі нагадваюць: з надыходам халадоў колькасць пажараў павялічваецца. Да гэтага прыводзяць адразу некалькі фактараў: і ўзросшая нагрузка на электрапрыборы, і небяспечнае выкарыстанне печаў і, вядома, курэнне – не кожны захоча выходзіць з цыгарэтай на вуліцу. Тым не менш, гэты, здавалася б, «бяззлобны» звычка, можа прывесці да трагедыі – пазбавіць вас не толькі даху над галавой, але і самага каштоўнага – жыцця.
У бягучым годзе ў Лепельскім раёне па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пажар забраў жыццё 2 чалавек.
Асноўнымі ўмовамі, якія спрыяюць узнікненню пажараў у жылым фондзе і гібелі людзей ад іх, з'яўляюцца курэнне і п'янства. Як паказвае статыстыка, каля 70% загінулых на пажарах злоўжывалі спіртнымі напоямі і часта палілі ў ложку. Тлеючы недакурак, трапляючы на пасцельныя прыналежнасці, праз 15 хвілін прыводзіць да пажару. У гэтым выпадку смяротную дозу чаднага газу чалавек атрымлівае ўжо праз 3 хвіліны. Да таго ж, большасць такіх пажараў адбываецца ўночы. Выяўленне пажару суседзямі адбываецца, калі дом практычна цалкам ахоплены агнём. Паведамленне ў дзяжурную службу МНС паступае вельмі позна, і чалавек, які знаходзіцца ўнутры дома, гіне. Вельмі часта п'яныя