Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 17 кастрычніка па 02 лістапада 2022 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».

Мэта акцыі - зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у т.л. у сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Асноўнымі задачамі акцыі з'яўляюцца: інфармаванне насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, тлумачэнне грамадзянам наступстваў невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжывання спіртнымі напоямі; аказанне дапамогі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказанне дапамогі пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы; акцэнтаванне ўвагі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасці правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у т.ч. павышэння ўзроўню проціпажарнай абароны домаўладанняў, кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.

Кожны жыхар раёна можа звярнуцца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання жылля на адпаведнасць правілам пажарнай бяспекі і атрымаць рэкамендацыі ратавальнікаў.