Адной з асноўных прычын пажараў па-ранейшаму застаецца невыкананне грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі з-за неўважлівасці або незнання, але вынік адзін.

Адной з асноўных прычын пажараў па-ранейшаму застаецца невыкананне грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі з-за неўважлівасці або незнання, але вынік адзін.

З мэтай папярэджання такіх пажараў, а таксама павышэння інфармаванасці насельніцтва ў сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацавання правапарадку, папярэджання правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення, з 14 па 30 кастрычніка 2024 года на тэрыторыі Лепельскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам».

У прафілактычных мерапрыемствах возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі.

Традыцыйна, у першую чаргу, суб'екты прафілактыкі нададуць увагу сем'ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінокім і самотна пражываючым пажылым грамадзянам, адзінокім і самотна пражываючым інвалідам, грамадзянам, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для распіцця спіртных напояў, асобам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншым, найбольш сацыяльна ўразлівым катэгорыям грамадзян.

Кожны жыхар раёна можа звярнуцца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання жылля на адпаведнасць правілам пажарнай бяспекі і атрымаць рэкамендацыі ратавальнікаў.