Трагедыя адбылася 17 снежня, калі загінуў 57-гадовы рыбак. На возеры Урода каля вёскі Заслаўкі Лепельскага раёна мужчына, рухаючыся да берага, праваліўся пад лёд на адлегласці каля 45 метраў ад берага.
Трагедыя адбылася 17 снежня, калі загінуў 57-гадовы рыбак. На возеры Урода каля вёскі Заслаўкі Лепельскага раёна мужчына, рухаючыся да берага, праваліўся пад лёд на адлегласці каля 45 метраў ад берага.
Як высветлілася пазней, загінулы мужчына лавіў рыбу на возеры разам са сваімі таварышамі. Рухаючыся ў бок берага, 57-гадовы рыбак праваліўся пад лёд. Убачыўшы гэта, адзін з яго таварышаў пачаў рухацца ў бок тапельца, каб паспрабаваць аказаць яму дапамогу, аднак сам праваліўся пад лёд, але здолеў выбрацца і выйсці на бераг. Далей ён паведаміў аб гэтай здарэнні ратавальнікам. Да месца паведамлення неадкладна выехалі падраздзяленні МНС. Па прыбыцці на паверхні вады нічога не назіралася. Ратавальнікамі было праведзена абследаванне меркаванага месца патаплення, аднак загінулы не быў знойдзены.
Пошукавыя работы былі працягнуты 18 снежня, у выніку якіх на адлегласці каля 45 метраў ад берага, на глыбіні 5 метраў быў знойдзены загінулы грамадзянін.
Зводкі ратавальнікаў практычна штодня стракацяць загалоўкамі аб загінулых рыбаках, якія, нягледзячы на шматлікія папярэджанні, працягваюць гуляць з лёсам у пагоні за чарговым трафеем. Каб не стаць ахвярай тонкага лёду, варта заўсёды выконваць простыя правілы паводзінаў і самае галоўнае – не выходзіць на тонкі лёд.
Аб гэтых простых правілах павінен памятаць кожны дарослы і дзіця. Апошнім часам часцей у падобныя сітуацыі трапляюць дарослыя, чым дзеці, асабліва часта – аматары зімовай рыбалкі. Пры гэтым дзеці павінны дакладна ўсведамляць, што выхад на лёд – гэта забарона, пры любых абставінах!
І так, перш чым спусціцца на лёд, варта надзець выратавальную камізэльку, узяць з сабой вяроўку даўжынёй 1,5-2 м і жэрдку (дошку), усё тое, на чым можна будзе ўтрымацца на паверхні, праверыць месца, дзе лёд прылягае да берага – могуць быць праточыны, снежныя наносы, што іх закрываюць. Памятайце, ва ўтоках рэк трываласць лёду аслаблена з-за цячэнняў.
Што рабіць, калі ўсё ж такі Вы праваліліся пад лёд:
– варта шырока раскінуць рукі па краях лёду, каб не апусціцца з галавой, калі магчыма, перабярыцеся да таго краю палонкі, дзе цячэнне не зацягвае Вас пад лёд, старайцеся не абламваць край, без рэзкіх
рухаў выбірайцеся на лёд, запоўзшы грудзьмі і па чарзе выцягваючы на паверхню ногі шырока іх расставіўшы, прыладжвайце сваё цела да найбольш шырокай плошчы апоры, выбраўшыся з палонкі, ні ў якім выпадку не ўставайце на ногі, а адкатыцеся, поўзіце ў бок берага.Калі вы бачыце, што чалавек праваліўся пад лёд:
– неадкладна крыкніце яму, што ідзяце на дапамогу, паведаміце пра здарэнне ратавальнікам па тэл. 101 ці 112. Паспрабуйце аказаць тонучаму дапамогу, але памятайце, што рызыка павінна быць апраўдана і, калі вы разумееце, што пад рукой няма нічога з падручных сродкаў шаста, дошкі, шчыльнага шарфа не рызыкуйце сваім жыццём, дачакайцеся прыезду ратавальнікаў.
Калі ўпэўнены ў сваіх сілах, варта падпоўзці да чалавека і за 3-4 м ад яго падаваць (кідаць) яму сродак выратавання – шаст, шарф і інш. Падаўшы пацярпеламу падчас сродак, выцягніце яго на лёд і поўзкам рухайцеся ад небяспечнай зоны ў бок берага і чакайце ратавальнікаў.
МНС заклікае: не грэбуйце правіламі бяспекі і тады надзвычайная сітуацыя з вамі ніколі не адбудзецца.