Далей, пасля вызначэння катэгорыі прыдатнасці, ідзе прызначэнне маладых людзей і іх адбор прадстаўнікамі воінскіх часцей. Маецца катэгорыя маладых людзей, якія выяўляюць жаданне праходзіць ваенную службу па кантракце.
У гэтым ёсць заслуга службовых асоб ваеннага камісарыята, адной з задач якога з'яўляецца ваенна-патрыятычнае выхаванне.
Так, у ваенным камісарыяце Лепельскага і Ушацкага раёнаў адбылося пасяджэнне прызыўнай камісіі.
Усе прызыўнікі выявілі жаданне служыць і атрымаць належную ваенную падрыхтоўку.