Валанцёры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў рамках акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» правядуць ва ўсіх рэгіёнах і абласным цэнтры «Тыдзень дабра»
Валанцёры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў рамках акцыі «Мы
выбіраем дапамогу пажылым людзям» правядуць ва ўсіх рэгіёнах і абласным цэнтры
«Тыдзень дабра».
Галоўная задача маладзёжнай ініцыятывы – прыцягненне ўвагі юнакоў і дзяўчат да
праблем пажылых людзей.
Валанцёрскія атрады «Добры Сэрцай» саюза моладзі ў Лепельскім раёне
арганізуюць і правядуць мерапрыемствы па аказанні дапамогі адзінока пражываючым
пажылым людзям, ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.
22 мая валанцёры на дапамогу і за незабыўнымі эмоцыямі адправяцца ў в.Горкі да
паэткі Соф'і Мікалаеўны Несцярук.
Звярнуцца па дапамогу да добраахвотнікаў Саюза моладзі можна па тэлефоне гарачай
лініі — 8(02132) 6-89-48