8 лістапада каля 9 гадзін раніцы ў службу выратавання «101» паступіла паведамленне аб пажары кватэры ў вёсцы Бароўка Лепельскага раёна. Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася шчыльнае задымленне ў кватэры і ў пад'ездзе пяціпавярховага жылога дома.

На момант узнікнення пажару ў кватэры знаходзіўся яе 67-гадовы гаспадар і 54-гадовая аднавяскоўка, якая прыйшла ў госці. Ратавальнікамі падчас разведкі і тушэння пажару ў калідоры на падлозе знойдзены труп гаспадара жылля, на падлозе ў пакоі – труп жанчыны.

Работнікамі МНС з другога і трэцяга паверхаў з выкарыстаннем трохкаленнай і аўталесвіцы эвакуіраваны 4 чалавекі, з іх 1 дзіця.
Пажар ліквідаваны ратавальнікамі. У выніку пажару ў кватэры задымлены сцены, столь, у жылым пакоі пашкоджаны канапа.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца.