8 красавіка а 6-43 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары гаража ў вёсцы Пышна Лепельскага раёна.
8 красавіка а 6-43 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары гаража ў вёсцы Пышна Лепельскага раёна.
Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне гаража і жылога дома. Гаспадар пабудоў 67-гадовы пенсіянер, не пацярпеў.
Пажар ліквідавалі ратавальнікі, агнём знішчаны гараж, легкавы аўтамабіль Рэно «Меган» і мапед без бакавога прычэпа, пашкоджаны дах жылога дома.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычыну здарэння трэба высветліць экспертам. Як паказвае статыстыка, у падобных выпадках, найбольш частая прычына ўзгаранняў - няспраўнасць электраправодкі аўтамабіля, з прычыны якой адбываецца кароткае замыканне.
МНС нагадвае уладальнікам транспартных сродкаў, што неабходна рэгулярна праводзіць дыягностыку транспартных сродкаў на сертыфікаваных СТА і ўтрымліваць у спраўным стане свой аўтамабіль.