Можна спрачацца пра чэргі ў крамах, малы асартымент тавараў у савецкі час, але гэта яшчэ і частка жыцця, а для кагосьці лепшыя гады, у тым ліку школьная пара. Мы таксама вырашылі ўспомніць, якой была школа пры СССР.
Адразу адзначым, што многія жыхары раёна, наведаўшы экспазіцыю, з першых хвілін акунуцца ў сваё дзяцінства. Тут можна ўбачыць драўляную парту, за якой мы ў школе “убіралі” веды. На інтэрактыўнай панэлі -- паглядзець фатаграфіі, пачынаючы з 1917 года (я, напрыклад, не ведала, што ў Лепелі было Марыінскае жаночае вучылішча), гісторыю стварэння школ, фота выпускнікоў, унікальныя адукацыйныя дакументы і многае іншае.
Упэўнена, зацікавяць наведвальнікаў займальныя факты са сферы адукацыі. Так, напрыклад, даведацца, чаму 1 верасня стала датай пачатку навучальнага года, вывучыць інфармацыю пра першы дзіцячы сад у Беларусі, пра школу, якая атрымала назву ў гонар Беразінскай воднай сістэмы і многае іншае. Ёсць магчымасць разгадаць рэбусы, віктарыны, крыжаванкі, тым самым праверыць свае веды.
На інтэрактыўнай дошцы адразу ж стала шукаць сваю ўстанову адукацыі –- сярэднюю школу №2 г. Лепеля. Сябе на фота не знайшла, але была рада ўбачыць сваіх равеснікаў і знаёмых, а таксама любімых настаўнікаў.
Акрамя гэтага, можна ўспомніць школьныя рэчы: форму, ранец, абутак, сшыткі, падручнікі і многае іншае. Увогуле, усё, на што мы не звяртаем увагі, пакуль карыстаемся. Але пасля часу пачынаем разумець, што з гэтага складалася эпоха.
Прызнаюся, экспазіцыя настальгічная. Так захацелася адразу прысесці за парту і вярнуцца гадоў на 30-35 назад, тады ўсё мянялася не так хутка, як цяпер.
Погляд зачароўваюць знаёмыя, але забытыя прадметы. І апісваць іх, напэўна, бескарысна -- гэта трэба бачыць і ўспомніць! “Тое самае школьнае сукенка, ранец, сшыткі і падручнікі”. О, у мяне такія былі кеды –- зручныя, іншых і не хацела… У кожнага наведвальніка родныя сэрцу прадметы будуць свае.
Савецкая школа -- гэта ўнікальная з'ява, для многіх з нас сапраўдны эмацыянальны ўсплёск. А яшчэ выстава дае нагоду паразважаць, чым адрознівалася сістэма адукацыі ў СССР ад сучаснай.
Асаблівае задавальненне выклікаюць назвы падручнікаў і кніг, у якіх мы знаходзілі для сябе шмат цікавага.
Асобнае месца ў экспазіцыі выдзелена прадметам, якімі карысталіся савецкія школьнікі. Сярод іх усемагчымыя цыркулі, сціркі, ручкі… А заплечнік…