Арыгінальныя рукатворныя працы прадставілі настаўніца выяўленчага мастацтва дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепеля» Ларыса Станкевіч, а таксама яе падапечныя – удзельнікі майстэрні лепкі «Дамавяты».

Арыгінальныя рукатворныя працы прадставілі настаўніца выяўленчага мастацтва дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепеля» Ларыса Станкевіч, а таксама яе падапечныя – удзельнікі майстэрні лепкі «Дамавяты».

Скрапбукінг, асамбляж, калаж – для кагосьці гэта зусім невядомыя словы, а для гераіні нашага матэрыялу гэта цэлы свет, які ўвабраў у сябе разнастайнасць матэрыялаў, паток непрадказальных творчых ідэй і, як вынік, багацце вырабаў, унікальных сувеніраў і карысных рэчаў.

Робячы першыя крокі ў выставачны зал, разумееш – з з’яўленнем тут дзівосных прац, зробленых рукамі Ларысы Леанідаўны, гэтае месца нібы напоўнілася жыццём, цеплынёй рук і душэўнасцю. Гэта сапраўды так. Бо кожная прадстаўленая на выставе праца – гэта асобная гісторыя, «чытаць» якую – адно задавальненне.

Ацаніць творчае багацце Ларысы Станкевіч і яе вучняў у краязнаўчы музей прыйшло нямала гасцей – гэта калегі Ларысы Леанідаўны і сябры, педагогі іншых устаноў адукацыі і культуры, блізкія і родныя ёй людзі. Сузіраючы прадстаўленую прыгажосць, госці замяралі ля кожнага экспаната і прагна насычаліся іх творчай сілай і энергіяй.

Родам гераіня матэрыялу з вёскі Загліннiкi Лепельскага раёна. Пачатковую і сярэднюю адукацыю будучы педагог атрымала ў Калтоўскай 8-гадовай школе нашага раёна, а таксама Кашчынскай школе Чашніцкага раёна. Далей дзяўчына паступіла ў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С.М. Кірава, дзе пасля заканчэння вучобы атрымала спецыяльнасць «настаўнік чарчэння, працы і выяўленчага мастацтва».

Першым месцам працы Ларысы Леанідаўны стала Лепельская школа-інтэрнат, дзе малады педагог прапрацавала 10 гадоў. У наступныя гады месцам працы нашай таленавітай зямлячкі была гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепеля. З 1 верасня гэтага года Ларыса Леанідаўна пакідае ўстанову і сыходзіць на заслужаны адпачынак. А за плячыма ў гераіні матэрыялу – 46 гадоў педагагічнага стажу.

Трэба сказаць, што Ларыса Леанідаўна – не адзіны педагог у сваёй сям’і. З высакароднай прафесіяй настаўніка таксама былі звязаны і бацькі жанчыны – Леанід і