На пасяджэнні былі разгледжаны пытанні па арганізацыі работы эвакуацыйнай камісіі, асноўныя нарматыўныя прававыя акты ў галіне правядзення такіх мерапрыемстваў, вызначэнне функцый і абавязкаў кожнага члена камісіі.

Для вырашэння пастаўленых пытанняў запрашаліся кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, а таксама службовыя асобы, адказныя за дадзены напрамак.