Камісія падышла да кожнага з удзельнікаў індывідуальна і прапанавала канкрэтныя працоўныя месцы. Асноўная ўвага была нададзена таму, каб людзі ўсвядомілі важнасць правільнага выбару.
Усім запрошаным былі прапанаваны наяўныя ў раёне вакансіі, растлумачаны парадак звароту ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, меры садзейнічання ў працаўладкаванні, прапанавана перанавучанне для атрымання запатрабаванай на рынку працы раёна прафесіі.- Першы крок да вырашэння праблемы – гэта яе ўсведамленне. Важна, каб чалавек быў зацікаўлены ў працаўладкаванні, - падкрэсліў старшыня камісіі Ігар Урбан.