Да дыялогу былі запрошаны эксперты з ключавых сфер і святары канфесій, зарэгістраваных у Лепельскім раёне.

Ключавыя пытанні пасяджэння:

Наталля Волкава, спецыяліст ТЦСАН, выступіла з дакладам аб узаемадзеянні з рэлігійнымі арганізацыямі ў гуманітарнай і сацыяльнай працы.

Інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС Максім Бельскі далажыў аб выніках абследавання драўляных храмаў Беларускай праваслаўнай царквы. Пытанне супрацьпажарнай бяспекі культавых будынкаў — заўсёды на строгім кантролі.

У фармаце круглага стала адбыўся жывы дыялог з урачом-нарколагам Лепельскай ЦРБ Наталляй Скавародка. Удзельнікі абмеркавалі, як больш актыўна ўцягнуць рэлігійныя арганізацыі ў духоўна-асветніцкую працу па папярэджанні залежнасцей.