На парадку дня былі разгледжаны ключавыя пытанні, якія тычацца бяспекі і гатоўнасці раёна да НС

Аб забеспячэнні грамадскай бяспекі ў перыяд навагодніх святаў расказаў першы намеснік начальніка РАУС — начальнік міліцыі і грамадскай бяспекі Дзмітрый Курыленка.

Аб праверцы стану супрацьпажарнага водазабеспячэння. далажыў першы намеснік начальніка Лепельскага РАНС Аляксей Гірс.

Эксплуатацыя ўнутрыдамавых сістэм газазабеспячэння са срокам эксплуатацыі больш за 20 гадоў. Гэту тэму асвятліў начальнік УП «Чашнікігаз» Лепельскі РГС Дзмітрый Буланчыкаў.

Выканаўчая дысцыпліна выканання распараджэнняў і ўказанняў Лепельскага райвыканкама. Аб гэтым расказаў старшы інжынер САФ ГСНС і ГА Дзмітрый Венжык.

Таксама ў гэты дзень быў узгоднены план прыцягнення Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на 2026 год, падведзены вынікі працы камісіі ў 2025 годзе і планаванне на першае паўгоддзе 2026 года.