Асноўнай тэмай абмеркавання стала неабходнасць узмацнення прафілактычнай і тлумачальнай работы сярод насельніцтва.
— Некаторыя людзі даведваюцца пра свой ВІЧ-статус, калі хвароба ўжо пачала сябе праяўляць, не звяртаюць увагі на свае рызыкоўныя паводзіны. Своечасова даведацца свой дыягназ і пачаць лячэнне — гэта не толькі павялічыць працягласць і якасць жыцця, але і важны прафілактычны кампанент у плане стрымлівання распаўсюджвання інфекцыі, — адзначыла ўрач-эпідэміёлаг Лепельскага райЦГіЭ Наталля Паборцава.
Намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак падкрэсліла:
— Толькі сістэмная тлумачальная работа дапаможа знізіць колькасць новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Падлеткі і маладыя людзі павінны дакладна разумець рызыкі, звязаныя з незашкiленымі кантактамі і ўжываннем наркотыкаў.
У Лепельскім райвыканкаме адбылося пасяджэнне міжведамаснага камітэта па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венералагічных захворванняў
27.3.20250 праглядаў