Асноўнае пытанне — працаўладкаванне асоб, не занятых у эканоміцы і якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Таксама з усімі запрошанымі на пасяджэнне праведзена прафілактычная гутарка аб неабходнасці працаўладкавання і аб недапушчальнасці злоўжывання спіртнымі напоямі.
Усім запрошаным былі прапанаваны наяўныя ў раёне вакансіі, растлумачаны парадак звароту ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, меры садзейнічання ў працаўладкаванні, прапанавана перанавучанне для атрымання запатрабаванай на рынку працы раёна прафесіі.
За бягучы перыяд 2025 года прайшло 26 пасяджэнняў. Па выніках працы камісіі прынята ўсяго мер садзейнічання 4190 грамадзянам, з іх у дачыненні да 187 грамадзян прыняты рашэнні аб аднясенні іх да занятых у эканоміцы.
У Лепельскім райвыканкаме адбылося пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна
26.4.20250 праглядаў