Лепельскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўстанаўліваюцца абставіны прымянення гвалту і пагроз у дачыненні да службовых асоб.
Па дадзеных следства, 6 красавіка 2026 года супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету праводзілі кантрольна-палявыя мерапрыемствы ў Лепельскім раёне. Каля 17 гадзін яны спынілі аўтамабіль Volkswagen пад кіраваннем 37-гадовага мужчыны. Пры аглядзе яго транспартнага сродку ў салоне была выяўлена туша ваўка са слядамі агнястрэльнага ранення.У ходзе адміністрацыйнага працэсу фігурант не падпарадкаваўся законным патрабаванням інспектараў: сеў у машыну і пачаў рух у іх бок, прычыніўшы цялесныя пашкоджанні аднаму з інспектараў, пасля чаго збег. Праз некаторы час пры падтрымцы ДАІ іншамарку ўдалося спыніць. Пасля жыхар Лепельскага раёна стаў выказваць пагрозы службовай асобе інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Праведзены агляд, зафіксавана слядовая карціна. Прызначаны шэраг неабходных экспертных даследаванняў.
На сённяшні дзень следчым Лепельскага раённага аддзела Следчага камітэта 37-гадоваму мужчыну прад'яўлена абвінавачванне па арт. 366 (гвалт, пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. З санкцыі пракурора да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
На маёмасць абвінавачанага накладзены арышт. Вывучэннем яго асобы ўстаноўлена, што раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж.
Па факце незаконнай здабычы ваўка органам дазнання праводзіцца даследчая праверка. Канчатковая прававая ацэнка дзеянням фігуранта будзе дадзена па выніках расследавання.