Першымі віншаванні прынялі Барыс Парадзін, блакаднік Ленінграда, Стэфаніда Мацюкевіч, былы вязень, Пётр Палонскі, інвалід дзяцінства з прычыны наступстваў вайны, а таксама Генадзь Пліска, былы вязень.

Да ветэранаў з цёплымі словамі падзякі прыехалі прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, палітычнай партыі.

Віншуем вас з наступаючым вялікім святам – 80-годдзем Перамогі! Дзякуй за ваш подзвіг, за стойкасць і працу ў аднаўленні краіны. Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і мірнага неба! – звярнуўся Міхаіл Кісялевіч.

Кожнаму з іх уручылі віншавальныя паштоўкі ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, юбілейныя медалі «80 гадоў Перамогі» і памятныя падарункі.

Усяго ў раёне плануюць павіншаваць 11 ветэранаў, і напярэдадні 9 Мая такія сустрэчы працягнуцца.