З самай раніцы ў г. Лепелі прайшлі цырымоніі ўскладання кветак да воінскіх пахаванняў і памятных мясцін. Лепельшчына памятае подзвіг тых, хто вызваліў наш край ад фашыстаў! Нізкі паклон воінам, якія засталіся на палях бітваў. Мы годна нясём памяць пра іх і перадамо яе будучым пакаленням!
Працягнулася праграма святкавання свяшчэннай даты ў Лепелі мітынгам, прысвечаным Вялікай Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На плошчы сабраліся прадстаўнікі раённай улады, дэпутацкага корпуса, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, палітычных партый, моладзь… Асаблівую асалоду заслугоўваюць творчыя нумары. Выканаўцы змаглі выклікаць у гледачоў увесь спектр эмоцый: ад слёз і "мурашак" да радасці за мірнае неба над намі!Беларусь памятае! З гордасцю лепельчане трымалі ў руках фатаграфіі тых, хто змагаўся за нашу Радзіму, за мір на нашай зямлі