У Лепельскім раёне поўным ходам ідзе нарыхтоўка кармоў для грамадскага пагалоўя жывёлы. Па стане на 6 ліпеня 2026 года падведзены папярэднія вынікі раённага спаборніцтва сярод юрыдычных асоб і перадавікоў вытворчасці
Лідар сярод гаспадарак – УП «Пражэктар-агра»Прадпрыемства выканала нарыхтоўку на 1028 гектарах. Паказчык пажыўнасці склаў 12,04 ц кармавых адзінак на 1 умоўную галаву, што на 3,00 ц вышэй за ўзровень мінулага года – выдатны прырост, калегі!
Лепшыя механізатары на драбненні зялёнай масы:
У першай групе абсалютны рэкорд устанавіў Аляксандр Быкаў з ААТ «Лепельаграсэрвіс» – 1813 тон!
У другой групе лідзіруе Юрый Леўковіч з КУПСХП «Лепельскае» з фантастычным вынікам – 7071,6 тоны!
Сярод кіроўцаў і механізатараў на перавозцы зялёнкі лепшым прызнаны Міхаіл Басы з УП «Пражэктар-агра». Ён перавез 2477 тон каштоўнай сыравіны