Нягледзячы на зменлівае надвор'е, сельгаспрадпрыемствы імкнуцца максімальна выкарыстоўваць кожны пагодлівы час, каб закласці трывалы фундамент для жывёлагадоўчай галіны надыходзячай зімой.
На палях адкрытага акцыянернага таварыства «Лепельаграсэрвіс» працуюць сапраўдныя майстры сваёй справы — механізатары Леанід Бондал і Аляксандр Галай. Пад гул магутных камбайнаў ідзе напружаная праца па нарыхтоўцы сенажу.
Леанід Бондал жыве ў суседніх Ушачах, але яго рабочая змена пачынаецца з дарогі ў бок Лепельскага раёна. Яго выбар прафесіі невыпадковы: за плячыма Леаніда — вучоба ў Лепельскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы. Менавіта там ён атрымаў трывалыя веды і асвоіў тэхніку кіравання складанай сельскагаспадарчай машынай.
— Працую на сумленне, бо ад нашай працы наўпрост залежыць дабрабыт гаспадаркі, — дзеліцца Леанід падчас кароткай тэхнічнай паўзы. — Я скончыў каледж тут, у Лепелі, прыкіпеў да гэтых мясцін. Мне падабаецца кіраваць магутнай тэхнікай, адчуваць рытм поля і бачыць вынік сваёй працы. Калі разумееш, што гэтая трава ператворыцца ў малако і мяса, працаваць хочацца падвойна. Галоўнае зараз — злавіць надвор'е і ўбраць усё без страт.
У Лепельскім раёне працягваецца актыўная фаза нарыхтоўкі кармоў.
13.7.20260 праглядаў