В Лепельском районе продолжается работа по контролю за соблюдением законодательства об охране труда и организации деятельности студенческих отрядов

У Лепельскім раёне працягваецца праца па кантролі за выкананнем заканадаўства аб ахове працы і арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў

21.7.20250 праглядаў

Так, мабільная група ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Веранікі Хомбак, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марыны Інцэмавай, памочніка ўрача-гігіеніста Лепельскага РАНСГіЭ Наталлі Тарасавай, галоўнага дзяржінспектара аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення, дзяржінспектара працы Таццяны Міхайлавай і інспектара сектара нагляду і прафілактыкі РАНС М. Бельскага наведалі Лепельскі лясгас.

Падчас наведвання аб'екта асаблівая ўвага надавалася забеспячэнню здаровых і бяспечных умоў працы, адпаведнасці выконваемых работ умовам заключаных дагавораў, а таксама выкананню працоўнага заканадаўства.