У Лепельскім раёне працягваюць працаваць студэнцкія атрады.
22.7.202612 праглядаў
Так, кіпіць праца на тэрыторыі ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік», дзе разгарнуў сваю дзейнасць студэнцкі атрад «Іскра» імя Героя Сацыялістычнай Працы М.В. Анібраевай ад Лепельскага БРСМ. Дарэчы, з прыродаахоўнай установай былі заключаны дагаворы на арганізацыю дзейнасці студэнцкіх атрадаў з Лепельскім і Докшыцкім раённымі камітэтамі Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Актывісты ва ўзросце ад 14 гадоў са складу навучэнцаў устаноў адукацыі двух раёнаў і раённых цэнтраў Віцебскай вобласці працуюць у розных структурных падраздзяленнях нашай установы. Маладыя людзі наводзяць парадак на тэрыторыі Лясным заапарку і заапарку хатніх жывёл, займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі гасцінічных комплексаў «Сяргюч» і «Плаўна», аказваюць дапамогу ва ўборцы нумароў і залаў рэстаранаў, у правядзенні навуковых даследаванняў на пастаянных пробных плошчах, дапамагаюць супрацоўнікам аддзела лясной гаспадаркі.