У святочныя дні, з 25 снежня па 8 студзеня, ДАІ Лепельскага раёна надасць асаблівую ўвагу кіроўцам транспартных сродкаў. На тэрыторыі раёна ў гэтыя дні пройдзе прафілактычнае мерапрыемства «П'янаму і пазбаўленаму правоў не месца на дарозе!».

Яно накіравана на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі, якія не маюць права на кіраванне, а таксама парушэнняў ПДР нецвярозымі ўразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху.