Гаспіталізавана 2 пацярпелых, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу
У зімовы перыяд колькасць зваротаў да медыкаў з-за траўм павялічваецца ў 2-3 разы. У сувязі са змяненнем надвор'я нагадваем – будзьце асцярожныя!Патэнцыйна траўманебяспечныя месцы ў перыяд галалёду: •сходы пад'ездаў; •сходы падземных пераходаў, у тым ліку метрапалітэна; •пынакі грамадскага транспарту; •горкі, у тым ліку дзіцячыя.
У Беларусі з 21 лістапада зарэгістравана 4561 пацярпелы ад галалёдных і халадавых траўм.
Больш за ўсё пацярпелых у Віцебскай вобласці, дзе зарэгістравана 1483 пацыенты. Гаспіталізаваны 91 пацярпелы, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. З галалёднай траўмай да медыкаў звярнуліся 1468 пацыентаў, халадовай - 15.
Мінздароў прасіць усіх грамадзян: калі траўмы пазбегнуць не ўдалося – звярніцеся ў бліжэйшы траўмапункт.