Тэмамі пасяджэнняў Бароўскага і Валасовіцкага сельвыканкама былі пытанні прафілактыкі правапарушэнняў. Асаблівая ўвага нададзена рабоце ўчастковага інспектара міліцыі.
Стан медыцынскага абслугоўвання насельніцтва абмеркавалі ў Каменскім сельвыканкаме.
Эфектыўнасць работы суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх прааналізавалі на пасяджэнні Лепельскага сельвыканкама.
Галоўныя мэты пасяджэнняў - гэта дыялог паміж мясцовай уладай і насельніцтвам, абмеркаванне важных рашэнняў для развіцця сельскіх населеных пунктаў, магчымасць падзякаваць жыхароў за актыўную жыццёвую пазіцыю - адзначылі прысутныя на пасяджэннях члены Лепельскага райвыканкама, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса.
У Лепельскім раёне сёння прайшлі пасяджэнні сельвыканкамаў: разгледжаны пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва, прафілактыкі правапарушэнняў
21.2.20250 праглядаў