На Лепельшчыне адбыўся XXV Пленум раённага камітэта грамадскага аб'яднання БРСМ, на якім былі падведзены вынікі работы арганізацыі за мінулы перыяд. У мерапрыемстве прыняла ўдзел галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Алена Прусская.

Другі сакратар райкама БРСМ Марыя Фролава прадставіла падрабязную дакладную працу аб дзейнасці арганізацыі, асвятліўшы асноўныя напрамкі работы і дасягнутыя вынікі, а таксама планы на 2025 год.

За значны ўклад у развіццё і рэалізацыю праектаў і праграм ГА БРСМ Падзякай Віцебскага абкама ўзнагароджана пярвічная арганізацыя Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў, Граматамі раённага камітэта пярвічныя арганізацыі Інспекцыі МПЗ па Лепельскім раёне, Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства, Лепельскага МКК.

Дэлегаты пленума выказалі ўпэўненасць у тым, што сумеснымі намаганнямі арганізацыя працягне паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы і садзейнічаць усебаковаму развіццю моладзі Лепельскага раёна.