У першы дзень вакцынацыі ўжо выказалі жаданне прышчапіцца 65 чалавек. Зрабіць бясплатную прышчэпку ад грыпу ў бягучым годзе можна трохкампанентнай вакцынай «Грыппол Плюс» (вытворчасці Расійскай Федэрацыі).
— Гэтая вакцына зарэгістравана і дазволена да ўжывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Яна змяшчае актуальныя штамы віруса, рэкамендаваныя САЗ для ўключэння ў склад сезонных вакцын супраць грыпу для выкарыстання ў сезоне 2025-2026 гадоў у Паўночным паўшар'і, — адзначыла Наталля Паборцава, урач-эпідэміёлаг Лепельскай райЦГіЭ.
Усяго напярэдадні эпідэмічнага сезона запланавана прышчапіць 5419 чалавек, што складае 18,15 працэнта ад насельніцтва.
Вакцынацыя як абарона ад ускладненняў пасля перанесенага грыпу вельмі важная для груп рызыкі – дзяцей і дарослых з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытнымі станамі, асоб ва ўзросце старэйшыя за 65 гадоў, цяжарных жанчын, медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў, дзяцей і дарослых, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання і г.д. Таксама вакцынацыя важная для работнікаў адукацыі, гандлю, грамадскага харчавання, камунальнай, транспартнай сферы, дзяцей, якія наведваюць дзіцячыя арганізаваныя калектывы і іншых.
Таксама разам з прышчэпкай супраць грыпу можна атрымаць вакцынацыю супраць каранавіруснай інфекцыі, якая ў першую чаргу рэкамендавана асобам ва ўзросце 18 гадоў і старэйшыя з імунадэфіцытамі, уключаючы ВІЧ-інфекцыю, аутоіммунныя захворванні, анкалагічныя і анкагематалагічныя захворванні), асобам ва ўзросце старэйшыя за 60 гадоў, асобам, якія знаходзяцца і працуюць ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання.
Вакцынацыю супраць грыпу і каранавіруснай інфекцыі можа атрымаць любы ахвотны пры звароце.
Ва УАЗ «Лепельская ЦРБ» імунізацыя насельніцтва супраць грыпу праводзіцца ў кабінеце №11 з панядзелка па пятніцу: 09.00 – 13.00 і 14.00 – 15.00.
У структурных падраздзяленнях: АВОП №1 тэл.3-48-97; АВОП №3 тэл.3-61-24.
У дзіцячай кансультацыі ў кабінеце №31 па аўторках і чацвяргах з 09.00 – 13.00.
Панядзелак – субота ў працоўны час: Заслонаўская АВОП тэл. 6-96-22, Бароўская АВОП тэл. 6-70-70, Каменская АВОП тэл.6-97-83, Слабадская АВОП тэл.3-41-29, Старалепельская АВОП тэл.6-94-34.
У Лепельскім раёне стартавала вакцынацыя супраць грыпу
13.10.20250 праглядаў