Адной з асноўных прычын пажараў па-ранейшаму застаецца невыкананне грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі па неўважлівасці або па незнанні, але вынік адзін.

З мэтай папярэджання такіх пажараў, а таксама павышэння інфармаванасці насельніцтва ў сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацавання правапарадку, папярэджання правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення, з 22 па 30 сакавіка 2025 года на тэрыторыі Лепельскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам».

У прафілактычных мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі органаў унутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя і энергетыкі.

Традыцыйна, у першую чаргу, суб'екты прафілактыкі нададуць увагу сем'ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінокім і адзінока пражываючым пажылым грамадзянам, інвалідам, грамадзянам, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для распіцця спіртных напояў, асобам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншым, найбольш сацыяльна ўразлівым катэгорыям грамадзян.

Кожны жыхар раёна можа звярнуцца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання жылля на адпаведнасць правілам пажарнай бяспекі і атрымаць рэкамендацыі ратавальнікаў.

Далучайцеся да акцыі – будзем за бяспеку разам!

З пачатку года ў Віцебскай вобласці зафіксавана 212 пажараў, гэта на 19 выпадкаў больш, чым у мінулым годзе. У агні загінула 24 чалавекі (+10 выпадкаў) да аналагічнага перыяду мінулага года.