У Лепельскім раёне ў выніку сутыкнення мапеда і матацыкла пацярпеў непаўналетні кіроўца
30.4.20250 праглядаў
Аварыя адбылася 28 красавіка ўвечары ў в. Старыя Валосавічы.
Кіроўца мапеда Hors Alfa, рухаючыся па другаснай дарозе, пры праездзе скрыжавання няроўназначных дарог не прадаставіў перавагу і здзейсніў сутыкненне з рухаючымся па галоўнай дарозе матацыклам Урал пад кіраваннем кіроўцы 1996 г.н.
У выніку ДТЗ кіроўца мапеда атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны.