На галоўнай раённай сцэне была прадстаўлена шырокая палітра музычных інструментаў у розных жанрах. Гэта было сапраўднае свята музычнай творчасці, дзе аркестравыя калектывы дзяліліся сваім талентам і майстэрствам. Як адзначаюць конкурсанты, праслухоўванне пакінула шмат яркіх, незабыўных уражанняў для ўсіх прысутных!

На суд журы пад кіраўніцтвам выкладчыка цыклавой камісіі «Аркестравае дырыжыраванне» Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа Аляксандра Кандрацюка прадставілі свае музычныя кампазіцыі таленты з Лепельскай, Бешанковіцкай, Докшыцкай, Расонскай і Ушацкай ДШМ.

Як адзначыла загадчык сектарам культуры райвыканкама Алена Барадзейка, конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення, падтрымкі і прафарыентацыі таленавітых творчых калектываў, развіцця музычных здольнасцей, выхавання музычна-эстэтычнай культуры.