З прафесійным святам прысутных у актавай зале работнікаў Лепельскай раённай электрычнай сеткі павіншаваў кіраўнік калектыву Ігар Перхуровіч: - энергетыка — адна з ключавых галін нацыянальнай эканомікі. Сёння перад намі стаіць адказная задача: выпрацоўваць і перадаваць столькі электраэнергіі, колькі могуць спажыць нашы абаненты. Мы прырастаем мегаватамі, тысячамі кіламетраў ліній, а сёння ўжо цэлымі энергаблокамі. Мы ганарымся сваёй прафесіяй, прызваннем, месцам працы. Прыемна ўсведамляць, што энергетыкі Лепельшчыны ўносяць важкі ўклад у агульную справу.
Да слоў віншаванняў далучыўся і лідар дэпутацкага корпуса раёна Ігар Урбан.
Я шчыра дзякую вам за прафесіяналізм, адказнасць, вернасць справе. Жадаю вам, каб праца прыносіла маральнае задавальненне і годнае ўзнагароджанне. Няхай у вашых дамах і сэрцах заўсёды будзе святло, а ў справах — поспех і натхненне.
За высокі прафесіяналізм, самаадданую працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці лепшым работнікам былі ўручаны ўзнагароды.
У Лепельскім раённым Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню энергетыка
24.12.20250 праглядаў