Гэтым разам у ім узялі ўдзел прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь - начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйнай работы, кантролю і знешніх сувязей Камітэта дзяржаўнага кантролю Аксана Белавец, а таксама старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Уладзімір Гадзяцкі
Першае пытанне на парадку дня - вынікі ацяпляльнага сезона 2024-2025 гадоў і падрыхтоўка да работы ў асенне-зімовы перыяд 2025-2026 гадоў. З дакладам заслухалі намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Латышава.
- Правільна і своечасова выкананы комплекс мерапрыемстваў да ацяпляльнага сезона дазволіць забяспечыць бесперабойнае забеспячэнне цеплавой энергіяй жыллёвы фонд, прадпрыемствы і арганізацыі розных форм уласнасці, звесці да мінімуму выхад са строю інжынернага абсталявання і сістэм, пазбегнуць няшчасных выпадкаў пры яго эксплуатацыі. Да гэтага пытання трэба падысці максімальна адказна, - адзначылі на пасяджэнні.
Таксама сёння разгледзелі пытанне эфектыўнасці прымаемых мер па выкананні пратаколаў даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Па гэтай тэме выступілі прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Як было адзначана, у агульным дакументаабароце пратаколы даручэнняў Кіраўніка дзяржавы павінны акумулявацца асобна. А якаснае і своечасовае іх выкананне павінна выконвацца ўсімі адказнымі асобамі.
У Лепельскім раённым выканаўчым камітэце прайшло чарговае пасяджэнне
16.5.20250 праглядаў