Кампетэнтныя, упэўненыя, творчыя. Гэтымі словамі можна апісаць кожнага з удзельнікаў. Гэта 9 яскравых прадстаўнікоў з розных сфер дзейнасці. Аб'ядноўвае іх любоў да сваёй справы і поспехі ў прафесіі.


  Адным са выпрабаванняў для конкурсантаў стаў творчы нумар. Адзін чытаў вершы, другі танцаваў, трэці прадставіў тэатральную пастаноўку, чацвёрты граў на гітары і спяваў. Вызначыць лепшых сярод лепшых – задача складаная.
  Вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу "SUPERПРАФІ-2024":
  3 месца – Мікіта Карабань, выратавальнік-пажарны Лепельскага РАНС,
  2 месца – Надзея Фаміна, выкладчык Лепельскага каледжа,
  1 месца – Дзмітрый Паўлаў, рэжысёр Лепельскага раённага Дома культуры.
  Усе канкурсанты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў.
  Пераможцам намінацыі "Прыз глядацкіх сімпатый" стала Надзея Фаміна.
  – Вас усіх аб'ядноўваюць талент і любоў да сваіх прафесій, – адзначыў Ігар Урбан. – Прыемна, што ў кожнага вялікая група падтрымкі, гэта сведчыць аб вашай згуртаванасці. Спадзяюся, вы і надалей будзеце дарыць гледачу ваша творчасць.
  Арганізатары конкурсу выказваюць падзяку ўсім удзельнікам спаборніцтва, а таксама іх групам падтрымкі.
  Дзякуй, землякі, за актыўную жыццёвую пазіцыю, за працавітасць, чуласць, любоў да роднага краю, за жаданне праслаўляць Лепельшчыну.