Асноўнай тэмай пасяджэння стала 80-годдзе Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Адзначым, члены Маладзёжнага Савета прадпрыемства займаюцца пошукам і ўшанаваннем прозвішчаў невядомых байцоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама звязваюцца з роднымі знойдзеных байцоў, каб тыя маглі ўшанаваць памяць герояў.

Пасля завяршэння працы ўдзельнікі наведалі Лепельскі краязнаўчы музей і месца масавага расстрэлу мірных жыхароў. Таксама ўдзельнікі ўсклалі кветкі да мемарыяла «Воіну-вызваліцелю».

Такія мерапрыемствы спрыяюць умацаванню патрыятычнага духу і захаванню гістарычнай памяці.