Галоўная тэма сустрэчы - 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Цяпер ідзе натуральны працэс змены пакаленняў. Мы абавязаны рабіць усё, каб моладзь шанавала памяць ветэранаў, ведала, якой цаной дасталося нашаму народу мірнае неба над галавой, - падкрэсліў Д.Новацкі.
Алена Бельская адзначыла, што Вялікая Айчынная вайна адрознівалася ад папярэдніх канфліктаў мэтанакіраваным знішчэннем мірнага насельніцтва і больш падрабязна спынілася на пацвярджэнні генацыду беларускага народа.
Дзмітрый Аржанік распавёў пра рост кіберзлачыннасці, інтэрнэт-махлярства, адказнасць за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і ўдзел у незаконным абароце наркотыкаў.
Наталля Паборцава адзначыла, што здароўе – галоўны рэсурс чалавека і нагадала пра важнасць вакцынацыі і прафілактыкі.
У Лепельскім РМЗ прайшоў адзіны дзень інфармавання з удзелам старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрыя Навацкага, а таксама інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама
26.4.20250 праглядаў