На пасяджэнні былі разгледжаны грамадзяне, якія трапілі ў поле зроку праваахоўных органаў, не працуючыя або якія ўхіляюцца ад працаўладкавання.
Сярод разгледжаных — і тыя, хто вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі і папраўчай установы. Некаторыя самі жадаюць працаваць, але, на жаль, ніякіх крокаў не робяць.
У межах прафілактычнай працы з асобамі, якія парушаюць закон, былі праведзены індывідуальныя гутаркі.
Ці змогуць самі аступіўшыяся пасля сустрэчы ўзяць сябе ў рукі і больш не рабіць памылкі – пакажа час.
Таксама было разгледжана пытанне аб рабоце па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх. Інфармацыю прадставіў членам савета прадстаўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Прысутныя заслухалі статыстыку па раёне па пажарах і гібелі людзей ад іх, даведаліся аб асноўных прычынах пажараў.