На пасяджэнні разгледжаны матэрыялы ў дачыненні да грамадзян, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках у РАУС. Трывожаць уласцівыя ім згубныя, шкодныя звычкі, якія аказваюць негатыўны ўплыў на іх жыццё і будучыню, на дабрабыт і бяспеку родных і блізкіх ім людзей, суседзяў.
Асаблівая ўвага нададзена разгляду пытанняў прафілактыкі сямейна-бытавога гвалту, правядзенню прафілактычнай работы з грамадзянамі, якія дапускаюць гвалт у сем'ях.Аб адказнасці, прадугледжанай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за хатні гвалт, прысутным расказаў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Лепельскага РАУС Алег Аўтух.
З усімі грамадзянамі, выкліканымі на пасяджэнне САПАП, праведзены прафілактычныя гутаркі.
Таксама была разгледжана арганізацыя спартыўна-масавай і дасугавай дзейнасці насельніцтва Лепельскага раёна як сродак прафілактыкі правапарушэнняў.