Аўтара павіншаваць сабраліся сябры, калегі і, вядома, яго выхаванцы – як юныя школьнікі, так і дарослыя людзі. Усіх іх аб'ядноўвае любоў да мастацтва, прышчэпленая настаўнікам, і ўменне выказваць свой погляд на прыгажосць свету творча.

Ігар Генадзьевіч у сваёй творчасці аддае перавагу плоскарэльефнай разьбе, нацюрмортам, выяўленню расліннага свету. Акрамя стварэння разьбяных карцін, займаецца вырабам рамак, скрыначак, скульптур, прадметаў інтэр'еру і многае іншае.

Майстар для стварэння сваіх работ выкарыстоўвае асіну, дуб, бярозу, сасну. З-пад яго таленавітых рук, здавалася б, з простага кавалка дрэва пры правільным падыходзе і з творчым задумам, выходзяць высокамастацкія творы.