Міша і Насця — вучні 5 "В" і 5"Б" класаў СШ №1 г. Лепеля. Хлопцам і дзяўчатам па 10 гадоў, але ў такім юным узросце яны вельмі творчыя і крэатыўныя, знаходзяць неардынарны падыход да пастаўленых задач.
За навыкамі творчага падыходу ўвасаблення сваіх фантазій пры дапамозе пэндзляў і фарбаў прыйшлі яны ў 2021 годзе ў Лепельскую ДШМ на мастацкае аддзяленне, дзе займаюцца ў цудоўнага і таленавітага педагога Марыны Самонавай.Праз свае работы юныя мастакі прапануюць нам акунуцца ў іх унутраны свет, дзеляцца дабрынёй, цяплом, шчырым каханнем і сваімі марамі.