У Лепельскім Цэнтры рамёстваў адбылося адкрыццё выставы жывапісных прац таленавітага мастака, члена Беларускага саюза мастакоў Аляксея Пшэнкі пад філасофскай назвай «Шлях», якая прымеркавана да 70-годдзя аўтара
Аляксей Яўгенавіч з'яўляецца адным з выдатных прадстаўнікоў сучаснай Віцебскай мастацкай школы, жывапісец містычнай рэчаіснасці.Карціны нашага земляка з'яўляюцца ўнікальнымі ў прасторы мастацкай школы, ён выпрацаваў абсалютна непаўторны стыль, што робіць яго непадобным ні на каго. Пры гэтым не імкнецца дасягнуць арыгінальнасці любой цаной, ён хоча перадаць асабістыя перажыванні і філасофскія разважанні пра жыццё і мастацтва, выказаць запредельнае, што перавышае магчымасці звычайнага ўспрымання.
Мастака з гэтай важнай падзеяй павіншавалі калегі, аднакласнікі і блізкія. На адрас аўтара прагучала шмат добрых і цёплых слоў, а таксама віншаванняў з 70-годдзем!