Цяпер гасцям санаторыя даступны новыя камфартабельныя нумары: двухмесныя аднапакаёвыя TWIN, двухмесныя DOUBLE і ўнікальны двухмесны FAMILY ROOM, які ідэальна падыходзіць для сямейнага адпачынку.
Лепельскі ваенны санаторый добра вядомы далёка за межамі Беларусі. Індывідуальна і цэлымі групамі на адпачынак і аздараўленне прыязджаюць сюды з розных рэгіёнаў Расіі, Прыбалтыкі, Ізраіля і іншых краін. Некаторыя застаюцца вернымі беларускаму санаторыю на працягу некалькіх гадоў.
Напрыклад, масквічкі Алена і Людміла адзначаюць юбілейны дзясяты прыезд у санаторый гэтай вясной. А вось юны віцяблянін Міхаіл, якому ўсяго шэсць гадоў, упершыню адпачывае тут разам з бабуляй Надзеяй Іванаўнай.
Лепельскі ваенны санаторый працягвае радаваць сваіх гасцей высокім узроўнем сэрвісу, камфортам і ўнікальнымі магчымасцямі для аздараўлення.
#лепель #лепельскі_раён #здароўе #НАШАЛЕПШАЕ
У Лепельскім вайсковым санаторыі пасля завяршэння рамонтных работ урачыста адкрылі пяты паверх другога корпуса
25.3.20250 праглядаў